Top.Mail.Ru
176

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі 14 ліпеня

У Беларусі 14 ліпеня чакаюцца дажджы, навальніцы і да плюс 30 градусаў цяпла. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У панядзелак прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі па захадзе, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём пры навальніцах месцамі магчымы моцныя ліўні.

Ноччу і раніцай у асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер пераменных напрамкаў, ноччу слабы, днём умераны, пры навальніцах парывісты, днём месцамі шквалістае ўзмацненне ветру.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу — плюс 9-15 градусаў, па захадзе слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 17 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 24-30 градусаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю