Дажджы і навальніцы прагназуюцца 10 ліпеня ў многіх раёнах Беларусі. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Пры навальніцах месцамі магчымы моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.
Па ўсходзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне 30-34 градусаў спякоты.
Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, ноччу месцамі моцныя. У дзённы час у многіх раёнах навальніцы. Пры навальніцах месцамі могуць быць моцныя залевы. Вецер пераменных напрамкаў 5-10 м/с, парывы да 14 м/с, днём пры навальніцах месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру 15-20 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль, максімальная днём - ад 16 градусаў па паўночным захадзе да 34 градусаў па ўсходзе.