Top.Mail.Ru

Дажджы і парывісты вецер прагназуюць у Беларусі 19 лістапада

У Беларусі 19 лістапада будзе пераважаць воблачнае надвор’е. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



Часам пройдуць дажджы. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні 4-9 м/с, удзень месцамі парывы могуць дасягаць да 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 2-7, максімальная днём — 5-10 градусаў цяпла.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю