Top.Mail.Ru

Дажджы накрыюць большую частку краіны. Якое надвор'е прынясе чацвер?

У Беларусі 3 верасня месцамі па краіне чакаюцца навальніцы. Пра гэта распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўднёва-заходні 4-9 м / с, удзень месцамі з парывамі да 14 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе 8-14 градусаў цяпла. Днём будзе 18-24 градусы вышэй за нуль.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю