З пачатку тыдня сітуацыя пачала паступова мяняцца. Па меры зрушэння цыклону ўплыў атмасферных франтоў аслабне і дажджы ў асноўным стануцькароткачасовымі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгунавакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы і раніцай — месцамі, а днём — набольшай частцы тэрыторыі краіны прой дуць кароткачасовыя дажджы. Удзень па паўднёва-заходняй палове ў многіх раёнах навальніцы, у асоб ных раёнах пры навальніцах моцныя залевы, град. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў ноччу слабы, днём умераны, пры навальніцах парывісты, месцамі шквалістае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 13 °С да 19 °С. Днём паветра прагрэец ца ад 23 °С да 29 °С, а па Гомельскай вобласці — да 30 °С.
У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі, магчымы град. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер парывісты, у асобных раёнах моцны. Тэмпература паветра ўначы складзе 12–19 градусаў, днём 20–26, месцамі 18-19 градусаў.
У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны надвор’е будуць вызна чацьня ўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Заходняй Еўропы, у паўночна-ўсходніх раёнах захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і рані цай у асобных раёнах слабыт туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, днём пры наваль ніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу — 10–17 °С, днём ад 21 °С да 28 °С. Як раяць сіноптыкі, жыхарам варта сачыць за абнаўленнем прагнозаў і быць гатовымі да пераменлівых умоў на двор’я