Top.Mail.Ru
81

Дажджы, воблачнасць або сонца? Якое надвор’е чакаць беларусам 2 красавіка

Якое надвор’е чакаць беларусам 2 красавіка, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Заўтра будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночны 4-9 м/с. 

Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 1 да плюс 7 градусаў, месцамі — ад нуля да мінус 2 градусаў, па паўднёвым усходзе чакаецца ад 8 да 10 градусаў цяпла. Днём будзе 13—19 градусаў вышэй за нуль.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю