Дэфіцыту паліва на АЗС «Беларуснафты» няма. Аб гэтым заявілі на прадпрыемстве, каменціруючы інфармацыю, якая з’явілася ў сетцы, аб увядзенні ліміту на водпуск паліва ў прыгранічных рэгіёнах, паведамляе БелТА.
У прыватнасці, размова ішла аб АЗС у Віцебскай вобласці за два кіламетры ад граніцы з Пскоўскай вобласцю, дзе нібыта не адпускаюць больш за 20 літраў паліва.
На прадпрыемстве афіцыйна заявілі, што такія паведамленні, якія распаўсюджваюцца ў інтэрнэт-прасторы, не маюць падстаў: «Дэфіцыту паліва на нашых АЗС няма».
Пры гэтым на прыгранічных АЗС Віцебскай вобласці ёсць адзінае новаўвядзенне. «Яно звязана з паслугай „Запраўка да поўнага бака“. Цяпер ёю можна скарыстацца толькі пасля ўнясення аплаты. У астатнім — усё як звычайна», — падкрэсліў намеснік генеральнага дырэктара кампаніі Сяргей Каморнікаў.
У кампаніі просяць кліентаў быць пільнымі і давяраць інфармацыі толькі афіцыйных медыя.
Як паведамлялася раней, перыядычна ў сацсетках і на розных парталах з’яўляюцца недакладныя паведамленні, звязаныя з паліўнай тэмай. Аднак пры наведванні на АЗС у любым рэгіёне можна ўбачыць аб’ектыўную абстаноўку.