— Ёсць разуменне, што мы сабраліся на гэтае маштабнае мерапрыемства з адчуваннем вялікай адказнасці, бо калі гаворка пра шлях і лёс краіны, то кожны голас важны. Мы разумеем, тут вырашаюцца стратэгічныя пытанні, ад якіх залежыць будучыня Беларусі, у прыватнасці, кожнага яе грамадзяніна.
Падчас сустрэч з насельнікамі рэгіёна, які я прадстаўляю, выказваліся пажаданні, якія тычыліся камфорту пражывання, даступнасці транспарту, таму што мы жывем у куточках, аддаленых ад вялікіх гарадоў. Таксама людзей хвалюе арганізацыя працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Хачу адзначыць, што для развіцця рэгіёнаў актуальнае рашэнне пытанняў працаўладкавання, трэба, каб ствараліся новыя працоўныя месцы, узнікала і развівалася новая вытворчасць. У Праграму закладзеныя прапановы па вырашэнні гэтых стратэгічных пытанняў, што так ці інакш закранае кожнага грамадзяніна краіны.
Як прадстаўнік сферы адукацыі разумею, што ад іх залежыць наша будучыня. Асабіста для мяне як для настаўніка важная тэма — кадравая палітыка ў адукацыі: каб у школы і іншыя навучальныя установы прыходзілі працаваць маладыя людзі. Наогул для развіцця краіны мае значэнне якасць адукацыі. Таксама мяне хвалююць пытанні выхавання нашых дзяцей, падтрымка сямей. Радуюся, што маю магчымасць паўплываць на прыняцце рашэнняў і адчуваю хваляванне і адказнасць перад сваімі выбаршчыкамі і наогул перад нашай краінай.