Top.Mail.Ru

Дэлегат УНС Міхаіл Жудро: Важна, што чалавеку ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця надаецца асаблівая ўвага


Дэлегат УНС, рэктар установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» Міхаіл Жудро лічыць асабліва важным, што ключавыя прыярытэты Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучую пяцігодку, якая будзе прынятая заўтра, 19 снежня, звязаны з развіццём чалавека — дэмаграфічная бяспека, развіццё чалавечага патэнцыялу, стварэнне спрыяльнага і якаснага асяроддзя для жыцця.

— Я — шматдзетны тата. Будучыня нашай краіны — дзеці. Важна, што чалавеку надаецца ў праграме асаблівая ўвага. Таксама сярод прыярытэтаў — моцныя рэгіёны, развіццё абароннага сектара, павышэнне абараназдольнасці краіны, турыстычны патэнцыял. Развіццё ўсіх гэтых аспектаў у сукупнасці дазволіць нашай любімай Беларусі гарманічна развівацца. А людзям — шчасліва жыць.

Яна ВАЛАСАЧ.

Фота Лізаветы ГОЛАД.

Чытайце таксама: Магілёўская дэлегацыя чакае ад УНС творчай энергетыкі і моцных пасылаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю