Top.Mail.Ru

Дэлегат Валянцін Семяняка — пра Пасланне Прэзідэнта: Бачым актывізацыю цікавасці грамадзян да палітычных працэсаў

Дэлегат УНС, старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка ў кулуарах другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу паведаміў, што адной з ключавых тэм паслання кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу была харчовая бяспека.


Паводле слоў парламентарыя, харчовая незалежнасць краіны сапраўды вельмі важная, паколькі гэта — асноўныя трэнды і элементы ўстойлівасці беларускай дзяржавы. «Ідзе вельмі добрая дыскусія не толькі на самой пляцоўцы Усебеларускага народнага сходу, але і ў кулуарах, — заўважыў Валянцін Семяняка. — Людзі камунікуюць, абменьваюцца меркаваннямі, дзеляцца ўражаннямі. Гэта вельмі важна, таму што літаральна заўтра веерам па краіне разыдуцца гэтыя меркаванні, будзе ісці далейшая дыскусія, абмеркаванне тых пытанняў, якія былі вырашаны і тых, якія яшчэ трэба будзе вырашыць. Гэта вельмі важна для таго, каб мы разумелі тыя задачы, якія стаяць перад краінай і механізмы іх вырашэння». 

Суразмоўца таксама адзначыў, што пасля заканчэння УНС дэпутаты Палаты прадстаўнікоў паедуць у свае выбарчыя акругі і будуць працаваць з выбаршчыкамі. «Мы будзем тлумачыць сваім выбаршчыкам матэрыялы Усебеларускага народнага сходу, Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады», — падкрэсліў дэлегат. 

Валянцін Семяняка звярнуў увагу, што аналізаваць грамадскае меркаванне ў дачыненні да ўсіх працэсаў, якія адбываюцца ў краіне, у тым ліку і ў дачыненні да гэтага найважнейшага форуму, — гэта тая задача, якую паставіў кіраўнік дзяржавы ў Пасланні да беларускага народа і Парламента. Дэпутат таксама адзначыў, што ў апошнія гады назіраецца актывізацыя цікавасці грамадзян да палітычных працэсаў, якія адбываюцца ў нашай краіне і за мяжой. «Людзі ўсё часцей задаюць пытанні аб тым, як ідзе заканатворчы працэс, як працуюць дэлегаты Усебеларускага народнага сходу ў перыяд паміж пасяджэннямі, як рэалізуюцца рашэнні гэтага найвышэйшага дзяржаўнага органа. Гэта значыць, уцягванне грамадзян у палітычныя працэсы вельмі прыкметна», — рэзюмаваў ён.

Яна ВАЛАСАЧ

Фота Лізаветы ГОЛАД

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю