Бакі абмеркавалі пытанні ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва і рэалізацыі новых сумесных праектаў, паведамляецца ў тэлеграм-канале Мінскага гарвыканкама.
Кіраўнік рэгіёна Радый Хабіраў адзначыў важнасць сістэмнай работы ў гэтых напрамках: «Мы плённа ўзаемадзейнічаем з Беларуссю ў частцы эканамічнага супрацоўніцтва, турыстычнага і культурнага абмену, — расказаў ён. — Буйны бізнес і прадпрымальнікі рэгіёна зацікаўлены ў развіцці сваёй дзейнасці ў Мінску і іншых гарадах. Упэўнены, што пры вашай падтрымцы ініцыятывы будуць паспяхова рэалізоўвацца».

Старшыня Мінскага гарвыканкама ў сваю чаргу павіншаваў жыхароў рэспублікі з Днём Расіі і Днём горада Уфы: «Сёння знамянальны дзень для Расійскай Федэрацыі. Пасольства Расіі ў Мінску таксама арганізуе ўрачыстыя мерапрыемствы. А ўдзел у святочнай праграме ў гонар Дня горада дазволіў нам убачыць, як дынамічна развіваецца Уфа. У рамках візіту мы правялі бізнес-форум, намецілі новыя напрамкі супрацоўніцтва з рэспублікай. Гатовыя аказаць садзейнічанне прадпрымальнікам з Башкартастана, якія зацікаўлены ў працы на тэрыторыі Беларусі. Акрамя таго, дамовіліся аб правядзенні Дзён Уфы ў Мінску. На сустрэчы разгледзелі перспектывы далейшага развіцця авіязносін з Уфы ў Мінск, пашырэння ўзаемных паставак рознай прадукцыі, абмену вопытам фарміравання камфортнага гарадскога асяроддзя і кіравання жыллёва-камунальнай гаспадаркай на муніцыпальным узроўні».

Яна ВАЛАСАЧ
Фота Мінскага гарвыканкама