Top.Mail.Ru

Дэлегацыя МУС Беларусі на чале з Іванам Кубраковым прымае ўдзел у V Сусветным паліцэйскім саміце

Форум праводзіцца пад старшынствам віцэ-прэзідэнта, Прэм’ер-міністра ААЭ і Кіраўніка Дубая шэйха Мухамеда бен Рашыда Аль Мактума для абмену вопытам і перадавымі практыкамі ў галіне барацьбы са злачыннасцю, аховы правапарадку і забеспячэння грамадскай бяспекі.



У мерапрыемстве бяруць удзел прадстаўнікі праваахоўных органаў з больш як 110 дзяржаў. Сярод іх — звыш 100 кіраўнікоў сілавых ведамстваў, а таксама прадстаўнікі профільных міжнародных і рэгіянальных структур. На парадку дня — актуальныя аспекты сумеснай дзейнасці і паглыбленне партнёрскіх сувязяў у сферы супрацьдзеяння злачыннасці.

Дарэчы, асаблівай увагі заслугоўвае высокі ўзровень узаемадзеяння паміж міністэрствамі ўнутраных спраў Беларусі і ААЭ. За апошнія гады праведзены шэраг працоўных сустрэч кіраўнікоў ведамстваў — Івана Кубракова і шэйха Саіфа бен Заіда Аль Нахаяна. У тым ліку былі падпісаны міжурадавыя Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне бяспекі і барацьбы з тэрарызмам і Мемарандум аб узаемным прызнанні і абмене вадзіцельскімі пасведчаннямі. У прапрацоўцы яшчэ некалькі маштабных дакументаў.

Аміна НАЗАРАВА 
Фота МУС Беларусі 


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю