Top.Mail.Ru
257

Дэлегацыя МУС Беларусі на чале з Іванам Кубраковым знаходзіцца з афіцыйным візітам у Азербайджане

Праграма знаходжання пачалася з наведвання Алеі ганаровага пахавання, дзе адбылося ўскладанне вянкоў да магілы Агульнанацыянальнага лідара азербайджанскага народа Гейдара Аліева.


Працягнула мерапрыемствы сустрэча з міністрам унутраных спраў Азербайджана Вілаятам Эйвазавым. Кіраўнікі праваахоўных ведамстваў рэспублік падпісалі Пагадненне аб узаемным прызнанні і абмене вадзіцельскіх пасведчанняў і Пратакол аб узаемадзеянні паміж МУС дзвюх краін на 2026–2028 гады.

Міністр унутраных спраў Беларусі выказаў падзяку за запрашэнне і магчымасць азнаёміцца з работай азербайджанскіх калег. Ён адзначыў, што за апошнія гады двухбаковыя адносіны дасягнулі найвышэйшага ўзроўню, развіваючыся ў палітыцы, эканоміцы, культуры і іншых сферах на аснове трывалага ўзаемнага даверу.

Асаблівы акцэнт зроблены на пытаннях далейшага супрацоўніцтва ў частцы гарантавання міжнароднай бяспекі.

«Цяпер мы не толькі станоўча ацэньваем стан двухбаковых адносін, але і прапануем напоўніць яго практычным зместам і канкрэтнымі мерапрыемствамі, якія дадуць магчымасць абменьвацца найноўшымі метадамі работы і, як вынік, укараняць найлепшыя практыкі ў процідзеянні злачынствам», — адзначыў Іван Кубракоў. 


У якасці перспектыўных кірункаў прапанавана ўзаемнае навучанне, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі супрацоўнікаў, а таксама развіццё тэхналагічнага і вытворчага ўзаемадзеяння, уключаючы магчымасці беларускага абаронна-прамысловага комплексу.

У сваю чаргу, Вілаят Эйвазаў расказаў аб аператыўнай абстаноўцы ў Азербайджане і станоўчых тэндэнцыях у барацьбе са злачыннасцю, выказаў зацікаўленасць у абмене вопытам з беларускім бокам.

«Для нашага ведамства падрыхтоўка спецыялістаў — прыярытэт, — адзначыў ён. — І я папрасіў бы вас, Іван Уладзіміравіч, даць магчымасць вучыцца ў Беларусі. Таксама мэтазгодным бачыцца стварэнне праграмы ўзаемадзеяння на некалькі гадоў, вызначэнне галін, дзе супрацоўніцтва можа быць паглыблена. Дзякую за наладжаныя кантакты паміж міністэрствамі ўнутраных спраў дзвюх краін. У нас склаліся сапраўды канструктыўныя адносіны. Заўсёды рады візіту калег з Беларусі».

У першы дзень візіту госці таксама азнаёміліся з дзейнасцю Асобнага палка Паліцыі хуткага рэагавання МУС Азербайджана.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю