Top.Mail.Ru
259

Дэлегацыя МУС Беларусі на чале з міністрам Іванам Кубраковым знаходзіцца з афіцыйным візітам у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам

Прадстаўнікі міліцэйскага ведамства прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю гадавіны традыцыйнага дня сіл Народнай грамадскай бяспекі В’етнама і 20-годдзя ўсенароднага дня абароны нацыянальнай бяспекі, перадае афіцыйны Telegram-канал МУС Беларусі.



Мерапрыемства стала данінай павагі мужнасці і самаадданасці пакаленняў супрацоўнікаў, якія прысвяцілі сябе абароне правапарадку і забеспячэнню бяспекі грамадзян.

Генеральны сакратар Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі В’етнама таварыш То Лам цёпла вітаў замежныя дэлегацыі. 

Міністр грамадскай бяспекі В’етнама генерал арміі Лыонг там Куанг падзякаваў беларускім калегам за візіт і выказаў упэўненасць у далейшым паглыбленні ўзаемадзеяння ў барацьбе са злачыннасцю.

Іван Кубракоў правёў перагаворы з кіраўнікамі органаў унутраных спраў і грамадскай бяспекі. Бакі абмяняліся вопытам і абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы забеспячэння грамадскай бяспекі, процідзеяння арганізаванай злачыннасці, кіберпагрозам і іншым актуальным выклікам сучаснасці.

Асобнай важнай падзеяй стала сустрэча з прэзідэнтам Міжнароднай арганізацыі крымінальнай паліцыі-Інтэрпол Ахмедам Насэрам Аль Раісі. Кіраўнікі абмеркавалі ключавыя пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з транснацыянальнай злачыннасцю, умацавання каналаў узаемадзеяння паміж праваахоўнымі органамі, а таксама перспектывы рэалізацыі сумесных ініцыятыў у галіне процідзеяння арганізаванай злачыннасці.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю