Асаблівую сімвалічнасць сёлетняй акцыі надае той факт, што яна праходзіць у Год добраўпарадкавання. Па добрай традыцыі ініцыятыву па ўсёй краіне актыўна падтрымалі супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў, уносячы свой уклад у азеляненне і ператварэнне роднага краю.
Шматлікую міліцэйскую каманду ў гэтай важнай справе падтрымалі прадстаўнікі Міністэрства лясной гаспадаркі.
Іван Кубракоў выказаў удзячнасць калегам з Валожынскага лясгаса за магчымасць узяць удзел у гэтай акцыі. «Рэгулярна адгукаемся на такія ініцыятывы, і я з гонарам хачу сказаць, што супрацоўнікамі МУС высаджаны ўжо не адзін гектар лесу, — падкрэсліў міністр унутраных спраў. — Мы не толькі забяспечваем правапарадак, але і даём новае жыццё прыродзе».
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС