Па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь парламенцкая дэлегацыя Нацыянальнай асамблеі Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла, якая прадстаўляе маладзёжнае крыло Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы, наведае Беларусь з візітам 16-18 красавіка. Аб гэтым паведамілі БелТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
У ходзе візіту запланаваны сустрэчы з рабочай групай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентам Венесуэлы, кіраўніцтвам маладзёжных саветаў пры Палаце прадстаўнікоў і Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, маладзёжнага крыла партыі «Белая Русь», Камуністычнай партыі Беларусі і ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Адбудзецца таксама наведванне шэрага беларускіх прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і культуры.
Прадугледжваецца абмеркаванне шырокага кола пытанняў міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў культурна-гуманітарнай сферах, абмен вопытам заканатворчай дзейнасці і меркаваннямі па шэрагу актуальных міжнародных праблем у сферах, якія закранаюць правы і інтарэсы моладзі.
Вынікам візіту стане падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Маладзёжным саветам пры Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і сеткай маладых парламентарыяў Нацыянальнай асамблеі Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла.