Top.Mail.Ru
246

Дэлегацыя Пекінскага ўніверсітэта — у БДУ

15 ліпеня пачаўся візіт дэлегацыі Пекінскага ўніверсітэта (ПКУ) у БДУ. 


Кітайскую групу ўзначаліў рэктар ПКУ Цыхуан ГУН. Сустракаў ганаровых гасцей рэктар БДУ Андрэй КАРОЛЬ. Візіт дэлегацыі з Паднябеснай прадоўжыцца два дні, а пачаўся ён з ключавой падзеі — адкрыцця ў БДУ Беларуска—Кітайскага цэнтра фундаментальных навуковых даследаванняў. Ініцыятыву стварэння цэнтра летась падтрымаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА падчас сустрэчы з экс—сакратаром партыйнага камітэта ПКУ ХАО Пінам. 

Супрацоўніцтва БДУ і Пекінскага ўніверсітэта працягваецца з 2019 года, ў рамках шасці пагадненняў — рэалізуецца сумесная праграма навучання студэнтаў, актыўна развіваецца акадэмічная мабільнасць, у тым ліку навучанне па абмене. БДУ і ПКУ з’яўляюцца суарганізатарамі форуму рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і КНР, беларуска—кітайскага фестывалю «Зроблена ў Беларусі». Летась універсітэты заснавалі Дні дружбы і адзінства БДУ і ПКУ, у рамках якіх быў арганізаваны Беларуска-кітайскі маладзёжны форум. У лістападзе 2024 на базе ПКУ быў створаны Кітайскі філіял цэнтра. Цяпер надышла чарга адкрыць філіял на базе БДУ. 

  • На думку кіраўнікоў абодвух ВНУ, праца цэнтраў дасць магчымасць забяспечыць эфектыўнае ўзаемадзеянне вучоных дзвюх краін, павысіць якасць сумеснага навучання спецыялістаў і падрыхтоўкі навуковых кадраў. А вынікам стануць шматпрофільныя, міждысцыплінарныя фундаментальныя і прыкладныя распрацоўкі і даследаванні.
Screenshot_25.jpg

 Дзелавая частка візіту кітайскай дэлегацыі ўключала падпісанне пакета дакументаў аб паглыбленне супрацоўніцтва вядучых ВНУ дзвюх краін. А затым госці пачалі знаёмства з навукова-тэхнічнымі дасягненнямі БДУ, якія былі прадстаўлены на спецыяльна арганізаванай выставе і прадэманстравалі высокі патэнцыял беларускай навукі. Госці азнаёміліся з інавацыйнымі вынаходствамі БДУ ў галіне аэракасмічных тэхналогій, навукова-вучэбнага абсталявання, прыборабудавання, перспектыўных матэрыялаў, сельскай гаспадаркі, медыцыны і здаровага ладу жыцця. 
Акрамя таго, для ўдзельнікаў дэлегацыі было запланавана наведванне біялагічнага і фізічнага факультэтаў БДУ. Там кітайскім калегам прэзентавалі найноўшае матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў адукацыйным працэсе студэнтаў, высокатэхналагічныя кабінеты і лабараторыі, расказалі аб навуковых магчымасцях і кар’ерных перспектывах выпускнікоў. Адной з запамінальных частак праграмы стала цырымонія ўскладання кветак да манумента Перамогі. 
Screenshot_26.jpg

Алена ВІНАГРАДАВА
Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю