Top.Mail.Ru
193

Дэлегацыя з Мінска вывучыла новы стандарт маскоўскіх паліклінік

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў са сталічнай дэлегацыяй азнаёміўся з вопытам арганізацыі працы ў сферы аховы здароўя ў расійскай сталіцы ў рамках Дзён Мінска ў Маскве, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».



Дэлегацыя з Мінска наведала 3-ці філіял гарадской паліклінікі № 220 Дэпартамента аховы здароўя горада Масквы. Тут госці азнаёміліся з новым стандартам паліклінік і Адзінай медыцынскай інфармацыйна-аналітычнай сістэмай расійскай сталіцы (ЕМИАС). Сістэма нацэлена на павышэнне якасці і даступнасці медпаслуг дзяржустаноў.

Старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Юрый Горбіч адзначыў, што як бы высакамоўна гэта ні гучала, медработнікі імкнуцца прыцягнуць пацыента на свой бок у барацьбе за яго ж здароўе.

— Маскоўская паліклініка сваім адкрытым фарматам рэгістратуры, узаемадзеяння спрабуе перацягнуць пацыента ў каманду лекара, які ў ёй быў, ёсць і застаецца лідэрам, але пацыент становіцца «гульцом», — сказаў Ю. Горбіч.


Гаворка ў тым ліку аб высокім узроўні ўзаемнага даверу лекара і пацыента, пазітыўным настроі і нацэленасці на вынік, а таксама, вядома, аб строгім выкананні чалавекам прызначэнняў доктара, што вельмі важна для выздараўлення.

— Вялікае значэнне мае інфарматызацыя аховы здароўя. Гэта адна з мэт гэтага візіту, — дадаў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама.


Раней Сталічная дэлегацыя наведала Шувалаўскую школу № 1448 для азнаямлення з новым стандартам маскоўскіх агульнаадукацыйных устаноў і адзінай адукацыйнай платформай «Маскоўская электронная школа» (МЭШ).

Фота Сяргея Лукашова

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю