Top.Mail.Ru

Дэлегацыю з КНР прымалі і ў абедзвюх палатах беларускага парламента

Традыцыйная дружба, узаемны палітычны давер і шматпланавае супрацоўніцтва.


У Савеце Рэспублікі з удзелам кітайскіх парламентарыяў прайшло другое пасяджэнне Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі РБ і КНР. Пасяджэнне Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава назвала важным крокам для ўмацавання не толькі міжпарламенцкіх сувязяў Беларусі і Кітая, але і ў цэлым міждзяржаўных адносін.

Паводле слоў спікера, найвышэйшы ўзровень даверных адносін паміж краінамі — гэта перш за ўсё заслуга мудрых лідараў нашых дзяржаў.

255955-13.JPG


Беларусь і Кітай разам выступаюць за пабудову справядлівага шматпалярнага светапарадку, супраць прымянення сілы ў міжнародных справах, падкрэсліваюць неабходнасць калектыўных намаганняў у вырашэнні глабальных праблем, акцэнтавала Старшыня Савета Рэспублікі. 

Нашы краіны паслядоўна адстойваюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць адна адной, выступаюць супраць умяшання ва ўнутраныя справы.

«Беларусь падтрымлівае прынцып аднаго Кітая і ніколі не адступіць ад гэтай цвёрдай і ўсвядомленай пазіцыі, — запэўніла Наталля Качанава. — Знакавай у гісторыі нашых двухбаковых адносін стала сустрэча лідараў Беларусі і Кітая ў верасні 2022 года на палях саміту ШАС у Самаркандзе, калі была прынята сумесная дэкларацыя аб вывадзе адносін на новы ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства. Сёння гэты дакумент напоўнены больш глыбокім, канкрэтным сэнсам, а менавіта ўражальнымі вынікамі супрацоўніцтва абсалютна ва ўсіх сферах».

255955-15.JPG


Стварэнне Камітэта высокага ўзроўню па супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі пераканаўча сведчыць аб імкненні парламентарыяў унесці практычны ўклад у пашырэнне сувязяў паміж нашымі краінамі і народамі да ўзаемнай выгады, адзначыў, прымаючы кітайскіх гасцей у Палаце прадстаўнікоў, яе Старшыня Ігар Сергяенка, выказаўшы ўпэўненасць, што правядзенне другога пасяджэння Камітэта ў Мінску апраўдае сябе канкрэтнымі вынікамі.
«Нам блізкія і зразумелыя задачы, якія стаяць перад парламентарыямі КНР на наступны год, сярод якіх — садзейнічанне распрацоўцы высакаякаснага заканадаўства, работа з мясцовымі органамі ўлады, умацаванне кантрольных функцый і знешніх абменаў, гэта значыць практычна тыя ж задачы, якія выконваем і мы», — адзначыў Ігар Сергяенка. Асобна ён спыніўся на ўкараненні практыкі правядзення семінараў і анлайн-сустрэч з удзелам беларускіх і кітайскіх парламентарыяў для абмену рэальным вопытам у заканадаўчай і міжнароднай дзейнасці.

255961-01 (1).JPG


«Беларускія дэпутаты падтрымліваюць стварэнне парламенцкага вымярэння Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва», — адзначыў Ігар Сергяенка і таксама выказаў гатоўнасць разам з кітайскім бокам прасоўваць ідэю фарміравання Міжпарламенцкай асамблеі ШАС і зацікаўленасць ва ўмацаванні ўзаемадзеяння ў рамках парламенцкага форуму БРІКС.
Звяртаючыся да беларускага боку, намеснік старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Цынвэй адзначыў: «Вы актыўна прасоўваеце кітайска-беларускае сяброўства і супрацоўніцтва, уносіце пазітыўны ўклад у развіццё кітайска-беларускіх адносін, і гэта мы вельмі высока ацэньваем. Кітай і Беларусь — сапраўдныя сябры і добрыя партнёры. Наш палітычны ўзаемадавер бесперапынна ўмацоўваецца, шматпланавае супрацоўніцтва дае важкі плён. Узаемадзеянне на міжнароднай арэне таксама з’яўляецца прадукцыйным».

255961-04.JPG


Ён выказаў гатоўнасць кітайскіх парламентарыяў разам з беларускімі калегамі разглядаць дамоўленасці кіраўнікоў нашых дзвюх дзяржаў як асноўныя арыенціры і стратэгічнае кіраўніцтва для далейшага нарошчвання сувязяў і супрацоўніцтва і разам уносіць уклад у развіццё кітайска-беларускіх адносін.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ, фота БелТА.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю