Top.Mail.Ru
231

Дэпартамент па турызме: падарожжы па роднай краіне становяцца ўсё больш папулярнымі ў беларусаў

Падарожжы па роднай краіне становяцца ўсё больш папулярнымі ў беларусаў, што адкрывае новыя магчымасці для развіцця турыстычнай сферы, заявіла на прэс-канферэнцыі «Турызм у Беларусі: шлях да ўстойлівага развіцця. Новыя ініцыятывы, дзяржаўная падтрымка, міжнародны вопыт» дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч, перадае БелТА.



Ірына Варановіч звярнула ўвагу, што ва ўсім свеце назіраецца ўстойлівая трансфармацыя індустрыі гасціннасці. Відавочная тэндэнцыя — увага да ўнутранага турызму. У Беларусі турызм павінен стаць нацыянальным праектам. 

«Гэта ўвага, захопленасць сваёй краінай адкрываюць новыя гарызонты і адначасова выяўляюць праблемныя месцы, на якіх трэба сканцэнтравацца», — адзначыла Ірына Варановіч, дадаўшы, што гаворка ідзе аб удасканаленні інфраструктуры, рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.


Эксперт падкрэсліла, што Беларусь таксама з’яўляецца запатрабаваным напрамкам для турыстаў з Расіі, іншых краін. 

Для папулярызацыі падарожжаў па Беларусі штогод праводзяцца рэспубліканскі турыстычны конкурс «Пазнай Беларусь», конкурс сацыяльнай рэкламы, акцыя «Вандруй. Адчуй. Натхняйся», тэматычная міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, маркетынгавыя даследаванні і іншыя мерапрыемствы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю