Top.Mail.Ru
323

Дэпутат: БелАЭС забяспечыла новыя магчымасці для развіцця электраацяплення ў Беларусі

БелАЭС забяспечыла новыя магчымасці для развіцця электраацяплення ў Беларусі. Пра гэта заявіў журналістам член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці Палаты прадстаўнікоў Антон Каранкевіч, перадае БелТА.



«Сёння мы наведалі Беларускую атамную станцыю і пераканаліся ў тым, што пытанні бяспекі тут знаходзяцца на першым месцы. Тут устаноўлена найноўшае абсталяванне, створаны актыўныя і пасіўныя сістэмы бяспекі. Таксама ёсць абарона і ад знешняга ўздзеяння, станцыя можа вытрымаць нават падзенне лёгкаматорнага самалёта. А пасіўная сістэма забяспечвае бяспеку станцыі нават без удзелу аператыўнага персаналу», — сказаў Антон Каранкевіч.

Ён адзначыў значны эканамічны эфект ад уводу БелАЭС. «І, што асабліва важна для насельніцтва, для вёскі — магчымасць падключэння электраацяплення па адпаведных тарыфах. Бо, калі б у нашай краіне не пабудавалі атамную станцыю, не з’явіліся б гэтыя тарыфы, такія магчымасці, новыя выгоды і зручнасці для людзей», — дадаў дэпутат.

«Таксама мы наведалі сёння вучэбна-трэніровачны цэнтр, дзе адбываецца падрыхтоўка персаналу. Можна адзначыць, што яна арганізавана на высокім узроўні. На БелАЭС працуе высокакваліфікаваны персанал. Тут шмат маладых людзей, якія з’яўляюцца спецыялістамі ў сваёй справе. Каб заняць нейкую пэўную пасаду, ім неабходна прайсці не адзін этап падрыхтоўкі і працы на менш значных пасадах. Гэта значыць на важныя пасты прыходзяць вельмі дасведчаныя людзі, якія ведаюць сваю справу, ведаюць абсталяванне. І тыя вучэбна-трэніровачныя комплексы, якія ёсць на станцыі, дапамагаюць іх падрыхтаваць», — падкрэсліў Антон Каранкевіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю