Top.Mail.Ru
300

Дэпутат: «Навука — гэта інвестыцыі ў будучыню»

Такім меркаваннем падзяліўся намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Андрэй Балыш. 


Нарада ў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі па пытаннях дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук зноў пацвердзіла: без магутнай, арыентаванай на вынік навуковай дзейнасці ў краіны няма будучыні. У гэтым упэўнены Андрэй Балыш: 

— Кіраўнік дзяржавы выразна пазначыў ключавыя прыярытэты — ад укаранення распрацовак у рэальны сектар эканомікі да прарыўных напрамкаў, такіх як штучны інтэлект і біятэхналогіі.

Парламентарый упэўнены: сёння як ніколі важна, каб кожны рубель, укладзены ў навуку, працаваў на карысць Беларусі:

— Навукоўцы павінны не проста генерыраваць ідэі, але і актыўна ўкараняць іх у народнагаспадарчы комплекс краіны. Менавіта гэта павысіць навукаёмістасць ВУП і ўмацуе эканамічную бяспеку. 

Андрэй Балыш закрануў і тэму імпартазамяшчэння і экспарту навуковай прадукцыі, якой асаблівую ўвагу надаў на нарадзе Прэзідэнт:

— Гэта прамы шлях да тэхналагічнай незалежнасці. Наша нацыянальная акадэмія навук валодае каласальным патэнцыялам — цяпер важна, каб кожны акадэмічны інстытут, кожнае навуковае даследаванне, з большай аддачай узмацнілі працу на карысць краіны.

Дэпутат адзначае, што Беларусь заўсёды славілася моцнымі навукоўцамі: 

— Сёння дзяржава стварыла ўсе неабходныя ўмовы для працы айчыннай навукі. Як адзначыў Прэзідэнт, без рэальных дасягненняў у навуцы рух наперад немагчымы. 

У завяршэнне парламентарый выказаў упэўненасць, што навуковая супольнасць успрыме гэтыя словы, як кіраўніцтва да дзеяння і ўжо ў бліжэйшы час, узмацніўшы сваю працу па канцэптуальна перспектыўных праектах, пакажа канкрэтныя поспехі.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю