Top.Mail.Ru
297

Дэпутат: «Неабходна зрабіць так, каб моладзь ішла ў навуку»

Такім меркаваннем з карэспандэнтам zviazda.by падзяліўся намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Алег Раманаў. 



— Падчас нарады па рэфармаванні Акадэміі навук Беларусі Прэзідэнт выказаў некалькі прынцыпова важных тэзісаў. Першы з іх складаецца ў тым, што неабходна мяняць арганізацыйную структуру, сістэму кіравання навукай, — звяртае ўвагу суразмоўца. — Справа ў тым, што навукова-тэхнічная рэвалюцыя — гэта не столькі дасягненне ў навуцы, тэхніцы, гэта ўстанаўленне ўстойлівай сувязі паміж навукай і вытворчасцю, навукай і грамадствам, сацыяльнай сферай, калі навуковыя дасягненні бясшвова пераходзяць у практыку. 

На думку парламентарыя, менавіта стварэнне сістэмы бясшвовага пераходу — асноўная задача, якая стаіць перад беларускай навукай і якая абмяркоўвалася на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы: 

— Прэзідэнт вельмі правільна разумее, што тут нельга секчы з пляча, прымаць нейкія радыкальныя рашэнні, тут неабходна наладжваць сістэму падрыхтоўкі навукоўцаў і, як я ўжо сказаў вышэй, ствараць арганізацыйную структуру, якая садзейнічае засваенню навуковых адкрыццяў грамадствам. 

Таксама Алег Раманаў звярнуў увагу на ідэю падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі:

— Гэта вельмі важная праблема. Стаіць задача вярнуць навуцы той прэстыж, які, трэба прызнаць, яна некалькі разгубляла ў апошнія гады і дзесяцігоддзі. Неабходна зрабіць так, каб моладзь ішла ў навуку, каб гэта было прэстыжна, каб найбольш таленавітыя ішлі не толькі ў IT-сектар або ў гандлёвы бізнес, у іншыя высокапрыбытковыя сферы дзейнасці, а каб таленавітая моладзь ішла ў навуку і менавіта там шукала сваё месца, рэалізоўвала свой талент.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю