Top.Mail.Ru
134

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 26 студзеня — 1 лютага працуюць у выбарчых акругах

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 26 студзеня — 1 лютага 2026 года працуюць у выбарчых акругах, паведамляе БелТА.


Парламентарыі правядуць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Інфармацыю аб графіку прыёмаў можна даведацца на персанальных сайтах дэпутатаў і сайтах раённых выканаўчых камітэтаў.

Працуючы ў акругах, дэпутаты прааналізуюць ход вырашэння задач кіраўніка дзяржавы па аптымізацыі сістэмы гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, асабліва ў вёсцы, стварэнні прывабных умоў для пераезду людзей у сельскую мясцовасць, эфектыўнасць мер, што прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па максімальным уключэнні непрацуючых грамадзян працаздольнага ўзросту ў афіцыйную занятасць, а таксама пытанні, звязаныя з раскрыццём турыстычнага патэнцыялу рэгіёнаў — стан гасцініц, матэляў, якасць сэрвісу, работа аб’ектаў грамадскага харчавання.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю