Top.Mail.Ru

Дэпутаты разгледзяць заяву Нацыянальнага сходу ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў ВАВ




Пасяджэнне другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адбудзецца 23 красавіка. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Дэпутаты разгледзяць заяву Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.

Акрамя таго, будзе разгледжаны праект закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі «Аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў ад 12 студзеня 2007 г.»

Прэв’ю: БелТА


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю