Top.Mail.Ru

Дэрматолаг патлумачыла, чаму пры псарыязе важна рэгулярна выкарыстоўваць крэм для ўвільгатнення

Часам людзі, якія сутыкаюцца з псарыязам, лічаць, што можна абмежавацца прымяненнем лячэбных сродкаў. Аднак забываць пра базавы догляд за скурай ні ў якім разе нельга. Пра тое, чаму важна рэгулярна наносіць увільгатняльныя прадукты, расказала ўрач-дэрматавенеролаг Святлана Якубоўская ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1», піша sb.by. 


Як адзначыла Святлана Якубоўская, правільны догляд — аснова лячэння практычна любога скурнага захворвання. 

— Неабходна мяккае ачышчэнне і прымяненне ўвільгатняльных, пажыўных сродкаў з пэўнымі кампанентамі для таго, каб аднаўляць скуру. Чаму патрэбныя ўвільгатняльныя крэмы, мазі, эмаленты? Таму што пры псарыязе ў месцах фарміравання бляшак скура абнаўляецца вельмі хутка. Клеткі дзеляцца літаральна на працягу 6-9 дзён, а не 30-36, як у выпадку са здаровай скурай. Вядома, скуры не хапае ўвільгатнення і сілкавання. Таму абавязкова дадавайце ў ваш догляд спецыяльныя сродкі, — расказала дэрматолаг.

Паводле яе слоў, пры псарыязе рэкамендуецца выбіраць прадукты з мачавінай, малочнай і саліцылавай кіслотамі. 

— Канцэнтрацыя мачавіны павінна быць не менш за 10 %. Так мы не толькі ўвільгатняем скуру, але і спрыяем яе адлушчванню, каб белаватыя лускавінкі не турбавалі ў тым ліку з эстэтычнага пункту гледжання. Наносім такія сродкі два разы на дзень: раніцай і ўвечары. Калі ўсё роўна адчуваеце сухасць, можна выкарыстоўваць іх і часцей, — параіла спецыяліст. 

Святлана Якубоўская таксама патлумачыла, як спалучаць такія сродкі з лячэбнымі прэпаратамі:

— Усё залежыць ад таго, якія ў вас лекі. Калі, напрыклад, вы ўжываеце інгібітары кальцынеўрыну, пажадана вытрымліваць прыкладна 2 гадзіны. Для тэрапіі псарыязу могуць прызначыць гарманальны прэпарат. Паміж выкарыстаннем увільгатняльнага крэму і такога прэпарату павінна прайсці прыкладна 30 хвілін.
Самае галоўнае — выкарыстоўваць сродкі для ўвільгатнення рэгулярна. У такім выпадку вынік захаваецца надоўга.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю