Вайскоўцы дэсантных падраздзяленняў Беларусі і Кітая правядуць сумесныя вучэнні «Імклівы арол — 2026». Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Беларусі Наталля Гаўрусік.
Манеўры пройдуць з 11 па 24 жніўня ў правінцыі Хубэй у цэнтральнай частцы Кітая. Удзельнікі адпрацуюць дзеянні ў барацьбе з тэрарыстамі: удасканаляць навыкі вядзення разведкі, захопу і ўтрымання пазіцый, зачысткі тэрыторыі і арганізацыі абароны.
«Вучэнні накіраваныя на павышэнне боегатоўнасці падраздзяленняў і паглыбленне практычнага ўзаемадзеяння паміж узброенымі сіламі дзвюх краін», — падкрэсліла Наталля Гаўрусік.