— Нядаўна на нашым прадпрыемстве запушчаны ў эксплуатацыю сучасныя лазерны трубарэз і аўтаматычны трубазгібны станок з ЧПУ. Дзякуючы новаму абсталяванню мы асвоілі вытворчасць дэталяў для кабін трактароў BELARUS, пашырыўшы наменклатуру прадукцыі, якая выпускаецца, — паведаміў намеснік дырэктара — галоўны інжынер ААТ «ЛРМЗ» Сяргей Сцяцкоў.
Паводле яго слоў, раней рэзка труб выконвалася механічным спосабам, цяпер жа працэс цалкам аўтаматызаваны:
— Гэта дазволіла павысіць якасць вырабаў, павялічыць прадукцыйнасць працы і скараціць час вырабу. Ужо выпушчаная пробная партыя гнутых труб. Для эфектыўнай працы на новых станках нашы спецыялісты прайшлі навучанне.
У найбліжэйшых планах прадпрыемства — навучанне дадатковай колькасці аператараў лазернай устаноўкі і станкоў з ПУ, а таксама пераход на шматзменны рэжым працы.
Адзначым, што абнаўленне станочнага парку ЛРМЗ праходзіць у рамках інвестыцыйнага праекта «Арганізацыя вытворчасці дэталяў кабін трактара BELARUS з укараненнем інавацыйных тэхналагічных працэсаў».