Top.Mail.Ru

ДКНТ правядзе прававы маніторынг па рэалізацыі змяненняў у навуковай і інавацыйнай дзейнасці

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях арганізуе правядзенне прававога маніторынгу адносна ўказа Прэзідэнта ад 27 мая 2019 года нумар 197 «Аб навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці», паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.



Плануецца ацаніць эфектыўнасць норм. Таксама адна з задач — выявіць і прааналізаваць недахопы прававога рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з інавацыйнай дзейнасцю, стымуляваннем вытворчасці высокатэхналагічных тавараў, работ, паслуг, іх прычыны, наступствы, якія ўзніклі ў працэсе прымянення ўказа.

Па выніках маніторынгу будуць выпрацаваны прапановы аб удасканаленні заканадаўства.

Па абазначаных пытаннях можна выказацца ў спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 5 па 29 мая. Накіраваныя прапановы не будуць лічыцца электроннымі зваротамі. Адносна іх не будзе давацца адказ у адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю