Авіяцыйныя адміністрацыі Беларусі і Каралеўства Тайланд падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінтранса.
Дакументам узгоднены праект міжурадавага пагаднення аб паветраных зносінах. Ён дае магчымасць авіякампаніі «Белавія» прыступіць да пачатку выканання прамых рэгулярных рэйсаў у Тайланд.
Падпісанне мемарандума адбылося ў Бангкоку па выніках праведзеных кансультацый паміж авіяцыйнымі ўладамі дзвюх дзяржаў.