Top.Mail.Ru

Дэлегат УНС Чаркоўскі: Адзін з прыярытэтаў — развіццё рэгіёнаў

«Трэба стойка ісці наперад!»

Дэлегат УНС, старшыня Навагрудскага райвыканкама Сяргей Чаркоўскі ў кулуарах найважнейшай падзеі — другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага схода — расказаў, з чым ён прыехаў на форум. «Паколькі я з’яўляюся кіраўніком раёна, для мяне галоўны прыярытэт — гэта развіццё малых рэгіёнаў. Гэта тэма, якая сёння на слыху, і яна жывая. Я думаю, што сёння мы абмяркуем вельмі многія моманты, якія будуць датычыцца тэмы рэгіёнаў». 

Паводле яго слоў, Навагрудак — калыска беларускага турызму. «Гэта ўнікальны горад з найпрыгажэйшымі краявідамі, з гістарычнымі падзеямі, якія ідуць у наша далёкае мінулае. Але самае галоўнае — мы заўсёды рады бачыць гасцей і стараемся іх сагрэць усёй цеплынёй, якую мы можам стварыць. Я ўпэўнены, што праз год наш горад будзе не пазнаць, таму што мы сталі на шлях развіцця турызму. Як кажа наш Прэзідэнт, трэба стойка ісці наперад!» — прывёў словы кіраўніка дзяржавы Сяргей Чаркоўскі.

«Самае галоўнае для нас — пачуць канцэпцыю на рэспубліканскім узроўні, — падкрэсліў суразмоўца. — І, што немалаважна, мы хочам стварыць вельмі цікавы праект па развіцці турыстычнага кірунку. І пакуль у нас гэта атрымліваецца. Але, каб гэта ажывіць, усё павінна прайсці праз маштаб Усебеларускага народнага сходу». 

Сяргей Чаркоўскі мяркуе, што турыстычны патэнцыял Навагрудчыны не раскрыты яшчэ нават на палову. «Мы атрымліваем усяго 10,5 рубля на аднаго турыста, на адно наведванне горада. Таму хочам дамагчыся як мінімум 50 рублёў ад чалавека. Гэта дасць максімальны штуршок з 2,5 % ВУП турызму ў рэгіёне да 5-7 %. Гэта наша задача, і я думаю, мы з ёй будзем добра спраўляцца», — падагульніў кіраўнік Навагрудчыны.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота Лізаветы ГОЛАД

Чытайце таксама: Караеў: Мы павінны зрабіць Навагрудак горадам-музеем!

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю