Top.Mail.Ru
274

«Для мяне гэта свята». Украінка пра атрыманне беларускага грамадзянства

Настаўніца матэматыкі з Луганскай вобласці Святлана Арцёмава, якая напярэдадні атрымала беларускае грамадзянства, прызналася, што для яе гэта сапраўднае свята, паведамляе БелТА.



Святлана Арцёмава працуе настаўнікам у сярэдняй школе № 23 горада Барысава. «Муж прыехаў у Беларусь у 2014 годзе. А я з двума дзецьмі — пасля таго, як ён уладкаваўся, у 2015-м. Спачатку мы жылі ў здымным жыллі, потым я ўладкавалася на работу ў школу, нам далі інтэрнат, а сёлета мы купілі дом», — расказала яна. 

Са слоў Святланы, калі яны ўсвядомілі, што трэба з’язджаць з Украіны, выбар краіны быў адназначным — Беларусь. «Тут чысціня, спакой, стабільнасць. Таму, мы вырашылі ехаць сюды, — прызналася ўкраінка. — Мне ў Беларусі ўсё падабаецца. Тут чыста, прыгожа, спакойна, вельмі таварыскія і прыязныя людзі, дзеці ў школе выдатныя. Мне тут камфортна. Дзецям маім, мужу тут камфортна. Муж працуе, старэйшая дачка — працуе, а малодшы сын яшчэ вучыцца ў тэхнікуме на праграміста». 

«Мы вызначыліся, што жывем тут. Для мяне Беларусь — гэта радзіма. Для мяне прыняцце ў грамадзянства — гэта свята. Дома будзем гэта адзначаць у сямейным коле, — падкрэсліла Святлана Арцёмава. — Усё ў нас добра. Не шкадуем, што прыехалі ў Беларусь». 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 верасня падпісаў указ № 321 «Аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь». Рашэннем кіраўніка дзяржавы беларускае грамадзянства атрымалі 323 чалавекі, сярод якіх 21 непаўнагадовы. Новымі грамадзянамі Беларусі сталі асобы, якія прыбылі з 17 дзяржаў. Яны пастаянна пражываюць у краіне больш за пяць гадоў, працуюць у розных галінах эканомікі, валодаюць дзяржаўнай мовай, выконваюць законы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю