Top.Mail.Ru

«Для Зяленскага, мабыць, гэта не так важна». Дэпутат аб абмене ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай

Абмену ваеннапалоннымі паміж Расіяй і Украінай становяцца дадатковым фактарам дээскалацыі ў рэгіёне, заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Клішэвіч, паведамляе БелТА.



«Можна меркаваць, што калі ў Белгародскай вобласці зімой 2024 года быў збіты расійскі борт Іл-76 з украінскімі ваеннапалоннымі, якія перадаваліся ў рамках абмену, быў пачаты пошук больш бяспечнага варыянту трансферу удалечыні ад лініі баявога судакранання. Беларусь тут ідэальная ў плане лагістыкі, аператыўнасці, мінімальных выдаткаў і стыку агульнай мяжы з дзвюма дзяржавамі. І мы бачым, што практычна ўсе абмены апошніх месяцаў паспяхова адбываюцца на зямлі, з выкарыстаннем аўтобуснай тэхнікі. Беларусь як удзельнік і арганізатар працэсу неаднаразова даказвала, што гарантуе ўсім удзельнікам абмену бяспеку», — сказаў Сяргей Клішэвіч.

Для нашай краіны гэта значная вяха таксама і ў дыпламатыі, адзначыў дэпутат. «Пасля перадачы буйных партый ваеннапалонных будзе адноўлены перагаворны працэс, які раней ішоў у Стамбуле. У прыватнасці, чакаецца, што Кіеву будзе перададзены Расійскі мемарандум аб завяршэнні ваеннага канфлікту — падкрэсліў ён. — Такім чынам, Беларусь, як і раней, спрыяе ўсталяванню міру. Можна сказаць, што абмены ваеннапалоннымі становяцца дадатковым фактарам дээскалацыі». 

«Беларусь ужо агульнапрызнана стала донарам міру, дзяржавай, якая ўсяляк спрыяе ўрэгуляванню канфліктаў у нашым рэгіёне. Тым больш што гаворка ідзе пра нашых брацкіх народаў. Не навязваючыся ў міратворцы, мы гатовыя рабіць усё, каб дзеці, жонкі, мамы хутчэй убачылі сваіх бацькоў, мужоў і сыноў. Абмен палоннымі пры нашым садзейнічанні дае надзею, што славянскія народы самі змогуць паміж сабой дамовіцца. Чаго насамрэч хочуць заходнія „міратворцы“, мы, на жаль, неаднаразова бачылі, — дапоўніў Сяргей Клішэвіч. — Вядома, прыемна, што ўклад Беларусі ацэнены Расейскай Федэрацыяй. Напярэдадні Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове падзякаваў беларускаму лідару за аказанае садзейнічанне і дапамогу ў арганізацыі працэсу абмену палоннымі. Разам з тым для Зяленскага гэта, напэўна, не з’яўляецца важнай падзеяй. І на гэты момант слоў падзякі Беларусі ад Украіны не паступала».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю