Дмітрый Шаўцоў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў, які ў складзе парламенцкай дэлегацыі ўдзельнічаў у Міжнародным патрыятычным форуме Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня» , акцэнтаваў увагу на пераемнасці пакаленняў у захаванні гістарычнай памяці і праўды аб вайне. «Гістарычная памяць вельмі важная, таму што тыя, хто не ведаюць сваёй гісторыі,- не маюць будучыні. А будучыня — гэта наша моладзь, — сказаў парламентарый. — Калі я вучыўся ў школе, да нас на заняткі прыходзілі ветэраны, расказвалі праўдзівую гісторыю. Бацькі нашы, дзяды нам расказвалі — тыя, хто ваяваў або быў дзіцем падчас вайны. Сучаснае пакаленне ўжо народжана ў Беларусі суверэннай і незалежнай, якая развіваецца дастаткова імкліва. Мы павінны расказваць праўду нашай моладзі, а яны павінны ведаць, што такое Перамога, як яна далася і што трэба зрабіць, каб гэтага ніколі не паўтарылася».
Дзмітрый Шаўцоў адзначыў, што сцерці подзвіг савецкага салдата. «Мы бачым, як спрабуюць перапісаць гісторыю нашы замежныя „таварышы“. Заходнія палітыкі вельмі зацікаўлены ў сціранні Вялікай Перамогі і ўкладу ў яе савецкіх войскаў. Таму, нашы дзеці павінны не толькі гэта чуць, але і быць уцягнуты ў захаванне гэтай памяці, — падкрэсліў дэпутат. — Таму сувязь пакаленняў вельмі важная».