Top.Mail.Ru

ДМК аб перамяшчэнні літоўскіх фур: гэта меры бяспекі на пад’ездах да закрытых пунктаў пропуску

Рашэнне аб размяшчэнні ў спецыяльна абсталяваных месцах фур з Літвы прынята з мэтай выключэння небяспечных умоў на пад’язных аўтадарогах да закрытых літоўскім бокам пунктаў пропуску «Шальчынінкай» і «Мядзінінкай». Аб гэтым сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі мытнага кантролю ДМК Віктар Зубік, паведамляе БелТА.


«Больш за 1,1 тыс. фур літоўскай рэгістрацыі, якія чакалі ўздоўж дарог адкрыцця Літвой граніцы, зараз размяшчаюцца ў спецыяльна абсталяваных месцах. Такія меры прыняты з мэтай выключэння небяспечных умоў на пад’язных аўтадарогах да закрытых літоўскага боку пунктаў пропуску «Шальчынінкай» і «Мядзінінкай», — сказаў Віктар Зубік.

Ён дапоўніў, што транспартныя сродкі размяшчаюцца на стаянках паблізу пунктаў пропуску «Беняконі», «Каменны Лог», «Катлоўка», «Бераставіца».

З 9:00 10 лістапада рух літоўскіх грузавікоў спынены ў абодвух напрамках беларуска-літоўскай граніцы. «Калі Літва прадоўжыць недружалюбныя дзеянні, беларускі бок мае права прыняць да гэтых транспартных сродкаў меры, прадугледжаныя заканадаўствам», — адзначыў Віктар Зубік, дадаўшы, што велікагрузы змогуць пакінуць стаянкі, але толькі пасля аднаўлення літоўскім бокам руху праз беларуска-літоўскі ўчастак граніцы.

Паводле слоў Віктара Зубіка, арганізавана работа па фарміраванні рэйсаў руху да месцаў размяшчэння: «Сумесныя брыгады, у якія ўваходзіць прадстаўнік мытнай службы, прадстаўнік Дзяржаўтаінспекцыі, кіроўцам выстаўляюць патрабаванні для размяшчэння транспартных сродкаў у названыя месцы. Апрацоўваецца чарга, кіроўцы ўстанаўліваюцца, патрабаванні ім уручаюцца, па гатоўнасці фарміравання калоны, яна суправаджаецца да месца размяшчэння на стаянцы».

«Ёсць кіроўцы, якія адсутнічаюць у транспартных сродках, што ўскладняе работу, звязаную з размяшчэннем гэтых транспартных сродкаў на адпаведных стаянках. Патрабуецца час па іх устанаўленні, іх прыбыцці да транспартнага сродку, уручэння патрабаванняў і далейшай работы», — дадаў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі мытнага кантролю.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю