Top.Mail.Ru
262

ДМК Беларусі абнавіў звесткі спецыялізаваных інфармацыйных рэсурсаў

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі абнавіў звесткі спецыялізаваных інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных на адзіным інтэрнэт-партале мытных органаў, паведамілі БелТА ў прэс-службе ДМК.


Актуалізавана база даных увезенага аўтатранспарту. Звесткі з яе неабходныя для пацвярджэння статусу транспартных сродкаў як тавараў ЕАЭС

Унесены змяненні ў Нацыянальны мытны рэестр аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Для ўключэння таварнага знака ці іншага аб’екта інтэлектуальнай уласнасці ў дадзены рэестр праваўладальніку неабходна падаць у ДМК заяву аб прыняцці мер па абароне правоў на аб’ект інтэлектуальнай уласнасці.

Абноўлена інфармацыя ў рэестрах асоб, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы мытнай справы. Каб знайсці сваю арганізацыю, неабходна ў пошукавыя фільтры ўвесці тры складнікі: рэгістрацыйны нумар; поўнае найменне ўладальніка; яго месцазнаходжанне і кантактную інфармацыю.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю