На граніцы Беларусі з Літвой адзначаюцца цяжкасці з пропускам транспарта. Аб гэтым піша БелТА.
Кантралюючыя службы Літвы ў пункце пропуску «Мядзінінкай» за дзевяць гадзін (з 9.00 да 18.00) прынялі толькі 14 грузавых транспартных сродкаў, якія прыбылі з сумежнага беларускага «Каменнага Лога».
«Гэта 1,5% ад нормы, бо магчымасці пункта пропуску дазваляюць афармляць 25 аўтамабіляў за гадзіну ў адным напрамку. Стаянка ў пункце пропуску „Каменны Лог“ цяпер ужо перапоўнена аформленымі беларускімі мытнікамі аўтамабілямі, якія па віне літоўцаў не могуць пакінуць Беларусь», — адзначылі ў ДМК.
Фота: ДМК