Top.Mail.Ru

ДМК: на спецыяльна абсталяваных пляцоўках паблізу граніцы ўжо размешчана 800 літоўскіх грузавікоў

На спецыяльна абсталяваных пляцоўках паблізу граніцы ўжо размешчана 800 літоўскіх грузавікоў, паведамляе БелТА.


Да аднаўлення літоўскім бокам нармальнага руху праз пункты пропуску «Мядзінінкай» і «Шальчынінкай» перамяшчэнне грузавікоў на літоўскай рэгістрацыі праз беларускую граніцу ажыццяўляцца не будзе. Звыш 1100 грузавікоў, якія засталіся на тэрыторыі Беларусі і так і не дачакаліся адкрыцця літоўскім бокам граніцы, будуць знаходзіцца на спецыяльна абсталяваных для гэтых мэт стаянках паблізу беларускіх пунктаў пропуску «Каменны Лог», «Беняконі», «Бераставіца», «Катлоўка». 

Такое рашэнне беларускім бокам прынята ў мэтах забеспячэння бяспекі на пад’язных да граніцы дарогах і захаванасці гэтых транспартных сродкаў.

Ужо на пляцоўках размешчана 800 літоўскіх грузавікоў: у «Бераставіцы» — 350, «Беняконях» — 160, «Катлоўцы» — 220, «Каменным Логу» — 70.

«Вадзіцелі, якія выканалі афіцыйныя пісьмовыя патрабаванні мытных органаў па перамяшчэнні транспартных сродкаў у спецыяльна ўстаноўленыя месцы, могуць пакінуць тэрыторыю Беларусі», — падкрэслілі ў ДМК.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю