Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі (ДМК) папярэдзіў вадзіцеляў аб магчымых затрымках на беларуска-літоўскай граніцы 24 мая.
Мытная служба Літвы ў гэты дзень з 06:00 да 18:00 будзе праводзіць планавыя тэхнічныя работы па кіраванні сістэмным праграмным забеспячэннем. З-за гэтага часова не будуць працаваць некалькі ключавых электронных сістэм, праз якія звычайна афармляюцца дакументы пры перасячэнні граніцы.
Так, працаваць не будуць:
- сістэма апрацоўкі мытных дэкларацый (MDAS);
- інтэлектуальная сістэма апрацоўкі мытных дэкларацый (iMDAS);
- нацыянальная сістэма кантролю транзіту (NTKS);
- сістэма збору і апрацоўкі даных аб гандлёвых патоках Літоўскай Рэспублікі з краінамі-членамі Еўрапейскага Саюза (IDAIS);
- сістэма падачы тавараў на мытны кантроль (PPMKS);
- нацыянальныя кампаненты сістэмы кантролю імпарту ICS2.