ДМК прапрацоўвае магчымасць выдаленай рэгістрацыі аўтатранспарту ў электроннай чарзе на межах. Пра гэта журналістам заявіў старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі па выніках дакладу ў Кіраўніка дзяржавы, перадае БелТА.
«Мы разглядаем магчымасць стварэння яшчэ больш прагрэсіўнай сістэмы — дыстанцыйная рэгістрацыя без заезду на пляцоўку. Зараз мы прапрацоўваем гэтую магчымасць з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі. Я спадзяюся, што такую сістэму мы пабудуем», — сказаў Уладзімір Арлоўскі.