Top.Mail.Ru
276

ДМК: рух на беларуска-літоўскай граніцы дагэтуль не адноўлены, чэргі растуць

Рух на беларуска-літоўскай граніцы дагэтуль не адноўлены. Пра гэта паведаміла БелТА.


«Праз дзевяць гадзін пасля чарговага адкрыцця руху праз беларуска-літоўскую граніцу літоўскія ўлады прынялі рашэнне закрыць пункты пропуску. Рух спынены 26 кастрычніка ў 23.30 і дагэтуль не адноўлены. Гэтым разам пра час адкрыцця пунктаў пропуску не паведамляецца», — расказалі ў ДМК.

Літоўскія крыніцы інфармуюць, што граніца з Беларуссю будзе заставацца закрытай да пасяджэння Камісіі па нацыянальнай бяспецы Літвы, якое павінна адбыцца сёння.

«Да чацвёртага закрыцця літоўцамі граніцы на сумежны бок з пунктаў пропуску „Каменны Лог“ і „Беняконі“ атрымалася выехаць толькі 110 грузавікам. Зараз у электроннай чарзе на выезд у Літву зарэгістравана амаль 1,6 тыс. грузавых транспартных сродкаў. Расце колькасць легкавых аўто, якія чакаюць выезду, — ужо іх каля 420. Двое сутак таму гэтая лічба складала 130 аўтамабіляў», — адзначылі ў ДМК.

Мытнікі працягваюць маніторыць сітуацыю на беларуска-літоўскай граніцы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю