Дні Рэспублікі Беларусь пройдуць з 7 па 12 кастрычніка ў Прыморскім краі Расійскай Федэрацыі. Ключавыя мерапрыемствы разгорнуцца ў сталіцы рэгіёна — Уладзівастоку, паведамілі БелТА ў прэс-службе краявога ўрада.
Праграмай запланаваны беларуска-расійскі форум, сесіі па кірунках «медыцына», «маладзёжная палітыка», «турызм», а таксама B2B-перагаворы, спаборніцтвы па настольным тэнісе і сумесныя канцэрты.
На цэнтральнай плошчы Уладзівастока разгорнуцца выстава буйнагабарытнай беларускай тэхнікі і кірмаш беларускіх тавараў. На кірмашы будзе прадстаўлена малочная, мясная, кандытарская прадукцыя вядомых беларускіх вытворцаў.
9 кастрычніка пройдуць дзелавыя перагаворы прадпрымальнікаў Прыморскага краю і Рэспублікі Беларусь. Перагаворы плануецца правесці па чатырох кірунках: аграпрамысловы сектар, рыбагаспадарчы комплекс, харчовая галіна, дрэваапрацоўка.
Таксама 9 кастрычніка ва Уладзівастоку адбудзецца сумесны канцэрт артыстаў Прыморскай краявой і Магілёўскай абласной філармоній.