Top.Mail.Ru
172

Дні культуры Беларусі плануецца правесці ў 2026 годзе ў Калінінградскай вобласці

Беларусь і Калінінградская вобласць дамовіліся аб правядзенні Дзён культуры. Пра гэта паведаміў журналістам у Мінску губернатар Калінінградскай вобласці Аляксей Беспразваных па выніках 20-га пасяджэння Беларуска-Расійскага савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве абласцей, міністэрстваў, органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі з Калінінградскай вобласцю Расіі, перадае БелТА.



У наступным годзе рэгіён будзе святкаваць 80-годдзе. «У рамках гэтага мерапрыемства пройдуць Дні Беларусі ў Калінінградскай вобласці і Дні Калінінградскай вобласці ў Беларусі, што дазволіць яшчэ больш даведацца адно пра аднаго і расказаць пра тыя прыярытэты, перавагі, якія ёсць для беларускага боку», — адзначыў губернатар.

Гаворачы ў цэлым аб супрацоўніцтве, ён адзначыў, што бакам важна было спыніць падзенне тавараабароту і перайсці на стадыю росту.

«Вынік гэтай работы — плюс 3 % у I паўгоддзі. Мы, нягледзячы на лагістычныя абмежаванні, пераходзім на новы ўзровень развіцця нашых адносін ва ўсіх абсалютна сферах. Беларусь выйшла на другое месца па знешнім гандлёвым абароце рэгіёна. Доля дасягае 10 %. Гэта досыць істотна, і мы бачым патэнцыял далейшага развіцця», — сказаў губернатар.

Юбілейнае пасяджэнне Савета супала з датамі правядзення маштабнай прамысловай выставы «ІНАПРАМ. Беларусь», дзе дасягнуты дамоўленасці паміж прадстаўнікамі бізнесу аб супрацоўніцтве ў прамысловай, сельскагаспадарчай сферах, навуцы, водападрыхтоўцы. Абмяркоўваўся і турыстычны кірунак.

Намеснік Прэм’ер-міністра Юрый Шулейка ў сваю чаргу падкрэсліў, што пазначаны ключавыя пытанні ўзаемадзеяння. «Намечаны падыходы для павелічэння тавараабароту з нашым блізкім партнёрам», — адзначыў Юрый Шулейка.

Па выніках сустрэчы падпісаны Пратакол пасяджэння Беларуска-Расійскага савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Калінінградскай вобласці, пагадненне аб супрацоўніцтве і сумеснай дзейнасці Нацыянальнага аэрапорта Мінск і Калінінградскага бурштынавага камбіната, пагадненне аб ажыццяўленні міжнародных знешнеэканамічных сувязяў паміж Калінінградскай і Гродзенскай абласцямі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю