Top.Mail.Ru
195

Днямі ў індустрыяльным парку «Вялікі камень» адбылося пасяджэнне рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Якуціі

Адлегласць дружбе не перашкода

Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам міністра эканомікі Беларусі Юрыя Чабатара і пастаяннага прадстаўніка пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі — першага намесніка Старшыні Урада Рэспублікі Саха (Якуція) Андрэя Фядотава, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.

У пасяджэнні ўзялі ўдзел прадстаўнікі дзяржорганаў і арганізацый, бізнес-колаў. Юрый Чабатар адзначыў, што супрацоўніцтва Беларусі і Якуціі выходзіць на якасна новы ўзровень.

— Адным з крокаў у гэтым кірунку стане адкрыццё філіяла «Чыгункі Якуціі» ў Беларусі, што дазволіць знізіць лагістычныя выдаткі і пашырыць таварныя патокі, — выказаў упэўненасць профільны міністр.

Паводле яго слоў, з 2024 года паспяхова функцыянуюць кааперацыйныя біржы і бізнес-масты, арганізаваныя Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі і Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў:

— Яны з'яўляюцца эфектыўным інструментам для пошуку новых партнёраў і развіцця малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

Не засталася без увагі і выстава беларускіх тавараў у Нярунгры, якая прайшла ў сакавіку гэтага года, пацвердзіўшы высокую цікавасць да нашай прадукцыі.

— І задача стаіць — пастаўляць яе наўпрост, абыходзячы пасрэднікаў, — падкрэсліў спікер.

У якасці асноўных кірункаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву Юрый Чабатар пазначыў пашырэнне наменклатуры ўзаемных паставак, паглыбленне прамысловай кааперацыі і нарошчванне інвестыцый:

— Мы прапануем павялічыць пастаўкі трактароў МТЗ, пагрузчыкаў Амкадор, БЕЛАЗаў, а таксама іншых тэхнікі і абсталявання.

Ён адзначыў той факт, што Беларусь добра вядомая на расійскім рынку сваімі якаснымі прадуктамі харчавання, і выказаў гатоўнасць нашай краіны нарошчваць пастаўкі спажывецкіх тавараў у Якуцію.

— Ёсць патэнцыял для павелічэння экспарту кабельнай прадукцыі і абсталявання для мадэрнізацыі электраэнергетычнай сістэмы рэгіёна. Мы таксама зацікаўлены ў развіцці прамысловай кааперацыі і нарошчванні ўзаемных інвестыцый, — падкрэсліў міністр эканомікі.

Падчас пасяджэння якуцкім калегам былі прэзентаваныя інвестыцыйныя магчымасці Беларусі.

Завяршылася мерапрыемства падпісаннем пратакола пасяджэння рабочай групы, Пагаднення аб устанаўленні дружалюбных адносін паміж гарадской акругай «горад Якуцк» і Савецкім раёнам горада Мінска, а таксама пагаднення паміж рэзідэнтам індустрыяльнага парка «Вялікі камень», ТАА «Медыцынскія тэхналогіі Бел-Цзінхэ» і аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыяй «Цэнтр кіравання праектамі НАЦ «Поўнач».


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю