Top.Mail.Ru

Днём — цёпла, ноччу і раніцай — зябка

У Беларусі назіраецца даволі цёплае надвор’е. Але ў трэцяй дэкадзе верасня ў цёмны час сутак тэмпературны фон прыкметна знізіўся. Неўзабаве і замаразкі нагадаюць аб сабе, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу надвор’е ў Беларусі будзе фарміравацца пад уплывам няўстойлівых паветраных мас. Воблачна з праясненнямі. Месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да плюс 5–12 °С, удзень будзе да 17–24 °С цяпла.

У нядзелю ноччу пераменная воблачнасць, днём воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём у асноўным па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы — ад 6 да 12 °С вышэй за нуль, але месцамі па поўдні і паўднёвым усходзе яна знізіцца да плюс 3–5 °С, а максімальная днём складзе ад 16 °С цяпла па паўночным захадзе да плюс 25 °С па паўднёвым усходзе краіны.

Сяргей КУРКАЧ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю