Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 21 чэрвеня ноччу надвор’е ў Беларусі працягне вызначаць франтальны раздзел, днём адаб’ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску.
Уначы воблачна з праясненнямі, у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Днём пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-заходні ўмераны, ноччу і раніцай парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 6 да 12 °С, максімальная днём ад 18 да 23 ° С. Атмасферны ціск ноччу будзе расці, днём істотна не зменіцца.