Адразу чатыры дні вясновых «канікул» чакаюць беларусаў. Згодна з календаром праваслаўнай канфесіі, непрацоўным днём у 2026 годзе стане аўторак, 21 красавіка, — Радаўніца. «Працоўны дзень 20 красавіка (панядзелак) пераносіцца на суботу 25 красавіка. Такім чынам, днямі адпачынку будуць 18 (Субота), 19 (нядзеля), 20 (панядзелак) і 21 (аўторак) красавіка 2026 года — чатыры дні», — растлумачылі ў ведамстве.
Пры гэтым арганізацыям з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) прадастаўляецца права ажыццявіць перанос працоўнага дня (20 красавіка) на іншы выхадны дзень, які прыпадае на суботу.
Дарэчы, і пачатак мая парадуе магчымасцю адпачыць даўжэй. Свята працы — Першамай-прыпадае сёлета на пятніцу.