Top.Mail.Ru

Хто і як можа атрымаць выплаты для падрыхтоўкі да навучальнага года?

Ранец з дапамогай

У прыватнасці, толькі ў Брэсцкай вобласці аднаразовую матэрыяльную дапамогу плануюць аказаць звыш 24 тысячам шматдзетных бацькоў, якія выхоўваюць больш як 51 тысячу хлопчыкаў і дзяўчынак. Для гэтага ў мясцовых бюджэтах прадугледзелі 7,7 мільёна рублёў.

Каму, колькі і куды звяртацца?

Пра віды матэрыяльнай дапамогі да школы, каму яна даецца і куды па яе трэба звяртацца, пра памеры выплат расказалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. Дапамогу выплачваюць шматдзетным сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, незалежна ад даходу сям'і. Памер выплаты на кожнае дзіця школьнага ўзросту — 30 % БПМ, што будзе дзейнічаць на 1 жніўня. Грошы прызначаны для пакупкі адзення, абутку, канцылярскіх прылад. Звяртацца па такі від дапамогі варта ў орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў дзіцяці, а ў Мінску, асобных раёнах Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей — па месцы вучобы дзіцяці.

Акрамя таго, бацькі, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў, могуць разлічваць на фінансавую дапамогу да навучальнага года па месцы работы ў адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі, іншымі лакальнымі актамі. Падтрымку сем'ям гатовы аказаць прафсаюзы. Напрыклад, у мінулым годзе за кошт сродкаў наймальнікаў і прафсаюзных арганізацый такую дапамогу атрымалі 15,2 тысячы сем'яў Брэсцкай вобласці. Дарэчы, матэрыяльная дапамога да школы пераводзіцца на базавы рахунак.

Дабрачынныя акцыі

У ліпені-жніўні па ўсёй краіне пройдуць дабрачынныя акцыі, арганізаваныя ТЦСАН, фондамі і грамадскімі аб'яднаннямі, напрыклад «Школьны ранец», «Збяры дзіця ў школу», «У школу з усмешкай», «Партфель першакласніка». У Віцебскай вобласці ўжо стартавала штогадовая дабрачынная акцыя 

«У школу — разам!» Яе арганізатарам выступае Віцебскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду. Акцыя працягнецца да 30 верасня. Звярнуцца па дапамогу можна ў мясцовыя ТЦСАН, дабрачынныя арганізацыі. 

Ужо больш за 20 гадоў работнікам, якія выхоўваюць школьнікаў, дапамагаюць збіраць партфелі ў школу і прафсаюзы. «Першы раз — у першы клас», «Збяром партфель першакласніку», «У школу з Добрым Сэрцам», «Дабрыня не мае меж», «Добры дзень, школа!» — усе гэтыя акцыі з'яўляюцца часткай дабрачыннага марафону Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Прафсаюзы — дзецям», які ахоплівае ўсе рэгіёны нашай краіны. Акцыя ініцыяваная самай масавай грамадскай арганізацыяй у 2002 годзе, і з кожным годам яе маштабы толькі павялічваюцца.

Ва ўсіх гарадах і раёнах Брэстчыны таксама будуць праводзіць акцыі па зборы школьных прылад, адзення, абутку і грошай.

Законным прадстаўнікам школьнікаў неабходна падаць наступны пакет дакументаў:

  • заяву аднаго з бацькоў (афармляецца падчас падачы дакументаў);

  • пашпарт або від на жыхарства абаіх бацькоў;

  • даведку аб месцы жыхарства і складзе сям’і;

  • арыгінал і копію пасведчання шматдзетнай сям’і (у выпадку адсутнасці пасведчання шматдзетнай сям’і — пасведчанні аб нараджэнні ўсіх непаўналетніх дзяцей);

  • на кожнага школьніка ў сям’і патрэбна даведка аб тым, што дзіця з’яўляецца навучэнцам установы агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) — з пазначэннем класа на 1 верасня 2025 года;

  • нумар базавага рахунку для пералічэння матэрыяльнай дапамогі.

Каму выплачваюць: шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям

Памер выплаты: 30 % БПМ на кожнае дзіця-школьніка. 

Віды дапамог: 
  1. Аднаразовая 
  2. Матэрыяльная дапамога; 
  3. Дзяржаўная адрасная 
  4. Сацыяльная дапамога; 
  5. Дапамога па месцы 
  6. Работы бацькоў; 
  7. Дабрачынная дапамога.
Куды звяртацца: 
  • у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; 
  • па месцы вучобы дзіцяці; 
  • у службу «адно акно» мясцовага выканаўчага і распарадчага органа; 
  • па месцы работы бацькоў; 
  • у мясцовыя ТЦСАН; 
  • дабрачынныя арганізацыі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю