Доля нацыянальнай валюты ў шырокай грашовай масе ў Беларусі расце. Аб гэтым паведамляе БелТА.
«На фоне росту даверу да беларускага рубля як сродку зберажэння прадаўжаецца зніжэнне ўзроўню валютызацыі эканомікі. У маі 2026 года доля рублёвага складніка ў сярэдняй шырокай грашовай масе ўзрасла да 67,7 працэнта з 62,3 працэнта год таму», — адзначылі ў Нацбанку.
Паляпшэнне структуры грашовай прапановы абумоўлена апераджальнымі тэмпамі росту сярэдняй рублёвай грашовай масы ў параўнанні з сярэдняй шырокай грашовай масай. Гадавы прырост гэтых паказчыкаў склаў 27,8 працэнта і 17,5 працэнта адпаведна.
Сярэдняя велічыня тэрміновых рублёвых дэпазітаў за 12 месяцаў павялічылася на 23,5 працэнта, пры гэтым уклады фізасоб узраслі на 40,5 працэнта.