Новая маладзёжная прастора размясцілася па адрасе вул. Талбухіна, 18. У будынку абсталявана вялікая зала на 584 месцы, Сучасны святлодыёдны экран з 400 LED-блокаў, гукавая сістэма і больш за 100 светлавых прыбораў. У Доме моладзі размесцяцца гарадскія структуры ГА «БРПА» і ГА «БРСМ». Тут будуць праходзіць сустрэчы, прэзентацыі, адукацыйныя і патрыятычныя мерапрыемствы.

У цырымоніі адкрыцця прымаюць удзел старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава, старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, прадстаўнікі маладзёжных аб’яднанняў і навучэнцы сталіцы. Моладзі быў перададзены сімвалічны электронны ключ ад будынка.
У ходзе мерапрыемства адбылося ўступленне новых членаў у шэрагі БРСМ і БРПА, а таксама ўзнагароджанне пераможцаў лепшых маладзёжных праектаў «Будучыня пачынаецца тут».
Фота БелТА, ВІктара ІВАНЧЫКАВА